На сённяшнім пасяджэнні падсудным было дадзена права выказаць сваё стаўленне да выстаўленага абвінавачвання.

Усе 10 фігурантаў справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Абвінавачаны Андрэй Пагерыла пагадзіўся толькі з абвінавачваннем у паклёпе.

У справе налічваецца 38 тамоў, у тым ліку сакрэтны — яго будуць разглядаць асобна.

Фігурантамі расследавання сталі дзесяць чалавек. Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўко і Андрэй Пагерыла абвінавачваюцца паводле арт. 188 (Паклёп), ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінец, Валянцін Цераневіч і Сяргей Шамецька — паводле ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

Аляксандр Капшуль — паводле ч. 2 арт. 295 (Незаконныя набыццё, захоўванне і перавозка боепрыпасаў), ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

Санкцыя самага суровага артыкула абвінавачванняў — здрада дзяржаве — прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Зразумеў, што затрымаюць і выкінуўся з цягніка». Дзесяцярых беларусаў будуць судзіць за «здраду дзяржаве» — падрабязнасці справы «Рабочага руху»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1