Паводле папярэдніх даных, пры рэалізацыі законапраекта прадугледжваецца вызваліць ад розных відаў пакаранняў 4545 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1,6 тыс. (з іх 10 непаўналетніх), з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2445. Акрамя таго, мяркуецца скараціць тэрмін пакарання на 1 год 3950 асуджаным, з іх 2,5 тыс. асоб, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых установах, 350 — у папраўчых установах адкрытага тыпу, 1,1 тыс. — у крымінальна-выканаўчых інспекцыях.

Раней паведамлялася, што законапраект не закране палітычных зняволеных: беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, а таксама тых, каго прызналі вінаватымі па злачынствах, звязаных з «экстрэмізмам і тэрарызмам».

Апублікаваны праект закона аб амністыі. Палітычным нічога не свеціць

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3