8 лістапада раніцай азеляніцелі раёна пабачылі ў зялёнай зоне паламаныя арэлі і парэнчы дэкаратыўнага мастка. Адправілі ў накаўт і альтанку.

«Зелянбуд» ацаніў шкоду ў 1 194 рублі 27 капеек. Масток і арэлі работнікі адновяць, а вось альтанка рамонту не падлягае», — расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь.

Ён дадаў, што азеляніцелі маюць намер звярнуцца ў міліцыю па факце вандалізму на экалагічнай сцежцы.

Экасцежку «Лясное царства» акультурылі ў пачатку верасня да Дня горада. У лесапарку ўсталявалі вулічныя трэнажоры, дзіцячую пляцоўку, вяровачны гарадок, уладкавалі «басаногую» сцежку і паляну з гамакамі. Яны і сталі першымі ахвярамі вандалаў: літаральна праз пару дзён пасля адкрыцця зоны адпачынку работнікі абслуговай арганізацыі выявілі, што гамак хтосьці парваў.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14