«Мэр латвійскага горада Даўгаўпілс Андрэйс Элксныньш апраўдвае злачынствы Расіі ва Украіне. Нядзіўна, што яго палітычная сіла апынулася на абочыне палітыкі па выніках апошніх выбараў у Сейм Латвіі», — адзначыў прэс-сакратар украінскага знешнепалітычнага ведамства Алег Ніколенка.

Ён дадаў, што, на шчасце, «выказванні гэтага маргінальнага дзеяча не адлюстроўваюць ні афіцыйнай пазіцыі дружалюбнай для нас Латвіі, ні поглядаў абсалютнай большасці латвійцаў, якія не толькі шчыра спачуваюць, але і актыўна дапамагаюць Украіне ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі».

Неадназначныя заявы Элксныньша прагучалі ў эфіры тэлебачання. Яго некалькі разоў перапыталі, ці хацеў бы ён перамогі Украіны і паразы Расіі, на што ён некалькі разоў запар адказваў, што «ў вайне не будзе пераможцаў» і гэта чалавечая трагедыя.

Андрэйс Элксныньш

Андрэйс Элксныньш

На пытанне аб Крыме мэр сказаў, што «Крым з'яўляецца часткай Расійскай Федэрацыі». Пасля заўвагі, што амаль уся міжнародная супольнасць не прызнала акупацыю паўвострава, ён адказаў, што гэта так, але «немагчыма адмаўляць факт, што яго ўключылі ў склад РФ, і што ўвесь свет працягнуў пасля гэтага супрацоўнічаць з Расіяй».

Адказваючы на ​​пытанне аб адказнасці Расіі за забойствы цывільных у Бучы, мэр сказаў, што «за ўсё, што адбылося, адказныя і Расія, і Украіна, і ЗША».

Андрэйс Элксныньш з'яўляецца прадстаўніком сацыял-дэмакратычнай партыі Saskaņa («Згода»), якая традыцыйна мела значную падтрымку сярод рускамоўных жыхароў Латвіі, і толькі на апошніх выбарах у Сейм восенню 2022 года не змагла пераадолець 5-працэнтны бар'ер.

Клас
6
Панылы сорам
17
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
54