Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага прадпрымальніка 15 верасня.

Судовы працэс вёў суддзя Яўген Хаткевіч.

Станіслава Кузміцкага абвінавачвалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, пісала «Вясна»:

  • ч. 1 арт. 293 — масавыя беспарадкі;
  • ч. 1 арт. 290-4 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй;
  • ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Кузміцкі быў затрыманы напрыканцы снежня 2021 года і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

КДБ Беларусі ўнёс яго ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Паводле матэрыялаў следства, Кузміцкі, «маючы перакручаныя каштоўнасці і лжывае разуменне слова «патрыятызм», мэтанакіравана ўступіў у тэрарыстычную арганізацыю і ўзначаліў асобныя рэсурсы сеткі «…97». Ён адміністраваў больш за 30 чатаў <…> Мужчына фармаваў склад экстрэмісцкіх супольнасцяў, размяркоўваў ролі і арганізоўваў удзел іх сябраў у акцыях пратэсту. Акрамя гэтага, ён прымаў меры па згуртаванні і павелічэнні колькасці супольнасцяў: маральна падтрымліваў іх у гутарках прыватнага характару, арганізоўваў правядзенне сумеснага вольнага часу, распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў экстрэмісцкага характару на фасады будынкаў».

Cледства сцвярджае, што ён «асабіста шэсць разоў удзельнічаў у падобных супрацьпраўных дзеяннях».

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
59