Зона баёў пад Паўлаўкай — між жоўтымі лініямі на мапе.

Зона баёў пад Паўлаўкай — між жоўтымі лініямі на мапе.

Расійскія СМІ і кіраваная з Масквы сетка блогераў падавалі гэтую вылазку так, нібы гаворка пра вялікі горад. Насамрэч, вёска Паўлаўка немалая, як гэта характэрна для Данбаса. Але гэта ўсё ж вёска. Але і вёску ўзяць не ўдалося.

Украінцы бараніліся зацята і з розумам, як яны гэта робяць на Данбасе ад пачатку вайны. Пасля тыдня баёў сталі яснымі маштабы страт расійскіх войскаў.

«Тэрмінова!!! ЦЯЖКАЯ СІТУАЦЫЯ Ў ПАЎЛАЎЦЫ (ДНР). Марпехі нашай 155-й брыгады звярнуліся да губернатара Прымор’я Алега Кажамякі»,— капслокам піша расійскі франтавы блогер Сладкоў.

Звярнуліся да губернатара Прымор’я, бо гаворка пра марскую пяхоту Ціхаакіянскага флоту. Паказальна, што даведзеныя да адчаю элітныя часткі звяртаюцца не да камандавання і не да Крамля, а да мясцовых цывільных кіраўнікоў у спадзяванні, што грамадская думка іх уратуе.

«Сказана: вялікія страты, немагчымасць данесці да вышэйшага кіраўніцтва інфармацыю аб нашых вялікіх дарэмных стратах у людзях і тэхніцы. Лічбы ў мяне ёсць, але далей гэта справа Генеральнай пракуратуры»,— піша Сладкоў.

«У Паўлаўцы ўсё аб'ектыўна дрэнна,— піша іншы прапагандыст Wargonzo. — Хадакоўскі адкрыта наязджае на тых, хто планаваў аперацыю».

Яшчэ адзін блогер, Раманаў, апісаў сітуацыю так: «На пазіцыі прыехаў тылавы генерал з вайсковай паліцыяй. Спыняюць цывільны транспарт, забіраюць у камендатуру. Потым машыну спальваюць, а тых, хто ў ёй быў, адпраўляюць у штурмавы атрад на перадавую,— апісвае абстаноўку ён.— Марская пяхота хутка канчаецца. Толькі ў адной брыгадзе за чатыры дні — мінус 300 чалавек і 50% тэхнікі».

Трупы расійскіх салдат. Лістапад 2022 года, скрыншот з відэа

Трупы расійскіх салдат. Лістапад 2022 года, скрыншот з відэа

Атака на Паўлаўку была адзінай значнай наступальнай аперацыяй расійскіх войскаў за апошні месяц. Пасля адступлення з Лімана расійская армія вяла цяжкія абарончыя баі пад Сватавам і Крамянной. Каля Бахмута найміты-вагнераўцы вялі пазіцыйныя баі. Пад Херсонам ініцыятыва таксама была ў руках ўкраінцаў. І адзіная наступальная аперацыя расіян пад Вуглядарам правалілася.

Клас
419
Панылы сорам
16
Ха-ха
43
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
29