Мікалай Жлоба нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў Гомелі. Скончыў БПІ (цяпер БНТУ).

Усё творчае жыццё аддаў ландшафтнай архітэктуры. Ён быў аўтарам велізарнай колькасці аб'ектаў ландшафтнага профілю не толькі ў Мінску, але і ў Віцебску, Оршы. У сталіцы па яго праектах былі створаны парк імя 60-годдзя Кастрычніка на вуліцы Матусевіча, парк Перамогі на цяперашнім праспекце Пераможцаў, парк у раёне праспекта газеты «Праўда».

Але, бадай, самай знакавай работай стала праектаванне і будаўніцтва Сляпянскай воднай сістэмы.

Дзякуючы гэтаму праекту сталіца атрымала рукатворную раку, якая пачынаецца ад Цнянскага вадасховішча і цячэ праз некалькі раёнаў горада, упадаючы ў Чыжоўскае вадасховішча. На працягу 22-кіламетровага штучнага рэчышча Сляпянскай сістэмы было запраектавана мноства каскадаў і нават фантан на вадзе. 

За Сляпянскую водную сістэму аўтарскі калектыў, які працаваў пад кіраўніцтвам Мікалая Фёдаравіча, атрымаў у 1989 годзе Дзяржаўную прэмію СССР.

Яшчэ адзін унікальны праект — рэканструкцыя і аднаўленне палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
34
Абуральна
0