Аляксандр Лапін

Аляксандр Лапін

Паведамляецца, што 3 лістапада генерал-маёр Аляксандр Лінькоў быў прызначаны часова в.а. камандуючага Цэнтральнай ваеннай акругай Расіі замест генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна, які, мяркуючы па ўсім, быў адхілены ад пасады ў канцы кастрычніка.

Калі гэта пацвердзіцца, Лапін папоўніць спіс звольненых з пачатку ўварвання ў лютым 2022 вышэйшых чыноў расійскай арміі. Раней сваіх пасадаў таксама былі пазбаўленыя начальнікі Усходняй, Паўднёвай і Заходняй ваенных акругаў.

Чачэнскі лідар Рамзан Кадыраў і кіраўнік «ПВК Вагнера» Яўген Прыгожын актыўна крытыкавалі Лапіна за ваенныя няўдачы на полі бою ва Украіне.

Гэтыя звальненні — прыклад таго, як вінаватым у правалах на вайне паказваецца вышэйшае ваеннае камандаванне. Часткова гэта, магчыма, з'яўляецца спробай адвесці адказнасць за памылкі ад расійскага кіраўніцтва ў вачах насельніцтва Расіі.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0