«Са слоў высокапастаўленага чыноўніка міністэрства абароны ЗША, які пажадаў застацца невядомым, каб даць адкрытую ацэнку вайне, Масква не змагла знішчыць ніводнай з пускавых установак HIMARS на сёння», — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго ЗША перадалі Украіне 20 высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм.

Аднак Украіна ўсё яшчэ мае патрэбу ў значнай колькасці артылерыі для барацьбы, дадаў чыноўнік. Выдаткі ў гэтай вайне высокія: Украіна выпускае 4000-7000 артылерыйскіх снарадаў штодня, у той час як Расія — 20 000 на дзень.

Клас
47
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1