Расійскія мабілізаваныя. Фота: РИА Новости

Расійскія мабілізаваныя. Фота: РИА Новости

На думку ISW, прыхаваная мабілізацыя будзе працягнутая, паколькі прэзідэнт Расіі, з аднаго боку, кажа, што колькасць мабілізаваных у РФ склала 318 тысяч чалавек — нібыта за кошт добраахвотнікаў, а з іншага боку — у гэты ж самы дзень падпісвае закон, які дазваляе прызываць грамадзян з нязнятай ці непагашанай судзімасцю за цяжкія злачынствы (што на практыцы шырока прымянялася і да закона).

Расійскія ўлады таксама спадзяюцца, што прастымуляваць добраахвотнікаў можа падпісаны Пуціным указ, згодна з якім мабілізаваныя і нанятыя па кантракце вайскоўцы атрымаюць аднаразовыя выплаты ў памеры 195 тысяч рублёў. Аднак такія выплаты аказваюць ціск на расійскую эканоміку і могуць выклікаць сацыяльную напружанасць, калі Крэмль не выканае свае фінансавыя абавязацельствы перад удзельнікамі «спецыяльнай ваеннай аперацыі», — гаворыцца ў зводцы. Пакуль расійскія губернатары ўжо выпускаюць заявы, у якіх спрабуюць апраўдаць затрымкі з выплатай кампенсацый мабілізаваным і іх сем'ям.

Саміх жа мабілізаваных ужо спрабуюць выкарыстоўваць у наступальных аперацыях на данецкім кірунку. Вайсковыя эксперты спасылаюцца на галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага, па словах якога, расійская армія ўтрая павялічыла інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на асобных участках фронту. А ўкраінскі Генштаб паведаміў, што гэтыя наступальныя аперацыі — у кірунку Бахмута, Аўдзееўкі і заходняй часткі Данецкай вобласці. Пры гэтым у зводцы гаворыцца, што дрэнная падрыхтоўка, лагістыка і камандаванне могуць перашкодзіць расійскім вайскоўцам дасягнуць значных поспехаў, якія б істотна паўплывалі на ход вайны.

Іншая праблема Расіі — залежнасць ад іранскіх беспілотнікаў. Эксперты ISW адзначаюць, што гэта дазваляе Ірану аказваць большы ўплыў на расійскіх чыноўнікаў для падтрымкі сваёй ядзернай праграмы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6