Фота: President.gov.by

Фота: President.gov.by

Чалавека, якога Лукашэнка называў Даніілам, насамрэч завуць Даніяр Усенаў. Ён займаў пасаду прэм’ер-міністра Кыргызстана з 2009 па 2010 год пры прэзідэнце Курманбеку Бакіеве. Пасля рэвалюцыі ў 2010-м у Кыргызстане Усенаў збег разам з Бакіевым. Былога прэм’ера на радзіме прыгаварылі да пажыццёвага пазбаўлення волі за масавы расстрэл дэманстрантаў у дзень паўстання.

Усенава таксама абвінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, калі ён займаў пасаду мэра Бішкека. За гэта яго асудзілі на 15 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Генпракуратура Кыргызстана дамагалася экстрадыцыі Усенава з Беларусі, але атрымала адмову. Беларускія калегі палічылі, што былога прэм'ер-міністра пераследуюць па «палітычных прычынах».

Упершыню інфармацыя пра тое, што Усенаў жыве ў Беларусі, з’явілася ў беларускіх СМІ ў 2017 годзе. Таксама стала вядома, што ён мае беларускі пашпарт. 

Даніяр Усенаў. Фота: БелаПАН

Даніяр Усенаў. Фота: БелаПАН

Сама карпарацыя была створана ўказам Лукашэнкі ў 2016 годзе. Яе будаўніцтва пачалі ў 2018-м за пяць кіламетраў ад Рудзенска. 

Агульны кошт праекта, як паведамлялася ў 2020-м, складае 733 млн даляраў.

Пад яго рэалізацыю Эксімбанк Кітая выдаў ільготны крэдыт на 628 млн даляраў, што Лукашэнка называў «падарункам Сі Цзіньпіна і кітайскага народа».

Вядома, што ў ліпені мінулага года ўрад надаў БНБК гарантыі па двух крэдытах у айчынных банках — «Беларусбанку» на суму 43,4 млн даляраў і ў «Белгазпрамбанку» на 38,2 млн.

Планавалася, што карпарацыя пабудуе 12 камбікормавых заводаў па вытворчасці кармоў для буйной рагатай жывёлы, птушкі, свіней, рыбы на плошчы 160 гектараў. Рэалізацыя праекта разлічана з 2016-га па 2032 гады. 

Як высветлілі журналісты раней, сузаснавальнікамі карпарацыі, акрамя беларускай дзяржавы, якой належыць 25% акцый, таксама выступаюць кампаніі з Расіі, Кітая, Арабскіх Эміратаў і Шатландыі.

Пры гэтым ключавым уласнікам шатландскіх афшораў лічыцца пляменнік зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева Асылбек Саліеў. 

Бакіеў і яго сям'я атрымалі палітычны прытулак у Беларусі пасля рэвалюцыі 2010 года ў Кыргызстане. 

Чытайце таксама: 

Лукашэнка растлумачыў, чаму ў Беларусі дагэтуль адзначаюць 7 Лістапада

Лукашэнка зноў заявіў, што не будзе пасылаць вайскоўцаў ва Украіну

Клас
3
Панылы сорам
27
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
51