Адкрыецца новая ўстанова дашкольнай адукацыі № 579, якая знаходзіцца на праспекце Незалежнасці, 88, паведамляюць «Мінск-навіны».

Дзіцячы сад пабудаваны ў новым жылым комплексе, які размешчаны паблізу парку Чалюскінцаў. Для аб'екта выкарыстаны арыгінальны праект, нетыповы для сталіцы. Дзіцячы сад размешчаны на ніжніх паверхах шматкватэрнага дома. Яго ўзвядзеннем займаўся прыватны забудоўшчык, які падарыў сацыяльны аб'ект гораду.

— Убудаваная дашкольная ўстанова зможа прыняць 90 дзяцей. Самым маленькім выхаванцам будзе ад года да двух. Такую групу адкрыюць па просьбе бацькоў. Каля сада ёсць абгароджаная пляцоўка для прагулак. А ўнутры будынка добра папрацаваў дызайнер: у афармленні дзіцячых памяшканняў ёсць арыгінальныя рашэнні. Гэта незвычайнай формы свяцільні, геаметрычны дэкор на сценах і столі, — распавялі ва ўпраўленні па адукацыі.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2