Communities былі анансаваныя распрацоўшчыкамі WhatsApp яшчэ ў красавіку 2022 года. І сёння, 3 лістапада, функцыя пачала распаўсюджвацца для карыстальнікаў па ўсім свеце. Яна будзе паступова распаўсюджвацца і не з'явіцца адначасова ва ўсіх.

Як абяцаюць распрацоўшчыкі, «супольнасці» стануць даступныя ўсім карыстальнікам WhatsApp «у бліжэйшыя некалькі месяцаў».

Акрамя таго, распрацоўшчыкі ўнеслі шэраг паляпшэнняў у працу саміх груп у WhatsApp, незалежна ад таго, з'яўляюцца яны часткай супольнасці або не. Карыстальнікам будуць даступныя апытанні ў чатах, відэазванкі на 32 удзельнікі і групы на 1024 чалавекі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0