«Але навошта гэта трэба, зразумела: развязаць агрэсію. Развязаць агрэсію супраць каго? Натуральна, бліжэй за ўсіх знаходзіцца Рэспубліка Беларусь. Але польскае кіраўніцтва павінна разумець, што калі яно развяжа агрэсію, вайна закране не толькі тэрыторыю Беларусі, яна палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы. Ад гэтага панясе страты мірны народ Польшчы і іншых краін, які не даруе сваім палітычным кіраўнікам тое, што яны сёння спрабуюць зрабіць», — заявіў Вальфовіч.

Ён паскардзіўся, што Польшча і краіны Балтыі адгарадзіліся ад Беларусі агароджай і не ідуць на кантакты. Пра прычыны такіх крокаў Вальфовіч нічога не кажа, таксама яго не хвалюе прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі.

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8