Працоўная праграма канферэнцыі ўключае восем тэматычных панэляў, прысвечаных розным аспектам гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: станаўленню пісьмовай культуры і кнігадрукаванню, становішчу рэлігійных супольнасцей і этнамоўнай сітуацыі, сацыяльнай структуры і палітыцы прававой сістэмы, знешняй палітыцы і барацьбе за суверэнітэт. 

Напрыканцы першага дня канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя фільма «Сад Скарыны», створанага выкладчыкамі ЕГУ Аляксандрам Матафонавым і Сяргеем Харэўскім да 500-годдзя выдання ў Вільні першай друкаванай кнігі на тэрыторыі ўсяго Вялікага Княства Літоўскага беларускім гуманістам-асветнікам Францыскам Скарынам. 

Працоўную праграму другога дня канферэнцыі адкрые дыскусія «Дзяржаўнасць і нацыянальнае будаўніцтва ва Усходняй Еўропе ранняга Новага часу ў перспектыве XXI стагоддзя». У дыскусіі, мадэраванай праф. д-р Янам Кузберам (Майнцкі ўніверсітэт Ёгана Гутэнберга, Германія), прымуць удзел: 

• прафесар, д-р Генадзь Сагановіч, Інстытут перспектыўных даследаванняў, Берлін; 

• прафесар Маціас Ніндорф, Гістарычны інстытут Грайфсвальдскага ўніверсітэта; 

• прафесар, д-р Альвідас Нікжантайціс, Інстытут гісторыі Літвы; 

• прафесар, д-р Ханс-Юрген Бёмельбург, універсітэт Юстаса Лібіга, Гісэн; 

• канд. гіст. навук Андрэй Даронін, Германскі гістарычны інстытут у Маскве, Бонскі ўніверсітэт. 

Працоўныя мовы канферэнцыі — руская і польская. 

Канферэнцыя праходзіць па адрасе: Vilnius, Savičiaus, g. 17, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, ауд. 110. 

3 лістапада: 10:00 — прывітанні; 12:00 — тэматычныя панэлі; 18:00 — прэзентацыя фільма «Сад Скарыны»; 

4 лістапада: 10:00 — дыскусія; 13:00 — тэматычныя панэлі; 18:00 — падсумаванне. 

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0