Фота: АР. Мабілізаваныя ў Расіі.

Фота: АР. Мабілізаваныя ў Расіі.

Адмова Пуціна падпісваць указ аб заканчэнні мабілізацыі была усё-такі не выпадковай. У Крамлі рыхтуюцца да таго, каб зноў адпраўляць мужчын на вайну. Тое, што другая хваля непазбежная, пацвердзілі крыніцы выдання «Вёрстка». «Я не ведаю дакладных тэрмінаў, але новая мабілізацыя ў Расіі можа пачацца хутка, магчыма, ужо зімой», — распавёў блізкі да Крамля суразмоўца. Па словах іншага суразмоўцы, пасля «эмацыйнай разгрузкі насельніцтва «падчас навагодніх святаў могуць зноў пачаць мабілізацыйныя мерапрыемствы: «у канец [мабілізацыі] ніхто не верыць», «ясна, што людзі спатрэбяцца яшчэ, незразумела толькі, колькі іх будзе».

Каналу «Можем объяснить» стала вядома ўжо пра тры выпадкі, калі людзей абавязалі прыбыць у ваенкамат у наступным годзе.

Такі выпадак адбыўся з уладальнікам мабілізацыйнай броні для супрацоўнікаў IT-сферы з Ніжняга Ноўгарада: 28-гадовы мужчына схадзіў у ваенкамат і атрымаў там позву на 30 сакавіка 2023 года. 

Нешта падобнае адбылося з супрацоўнікам аднаго з дэпартаментаў адміністрацыі Наўгародскай вобласці (катэгорыя «В» — абмежавана прыдатны) — яго прозвішча ў ваенкамаце зверылі па спісах і сказалі: прыходзьце ў сакавіку наступнага года. Позву чыноўніку не далі, але абяцалі даслаць на месца працы.

Падпісчык «МО» з Масквы напісаў пра свайго сябра, які адслужыў у выведцы. Яму нядаўна прыйшла позва. «У ваенкамаце ўдакладнілі яго даныя і сказалі, што прызавуць у другую хвалю мабілізацыі пасля Новага года», — паведаміў чытач.

Пра тое, што пачнецца другая хваля (ці другі этап) мабілізацыі гаварылі губернатары прыгранічных абласцей — Растоўскай, Курскай і Варонежскай, але ў Крамлі ўсё гэта абвяргалі.

Праваабаронца Сяргей Крывенка з арганізацыі «Грамадзянін. Армія. Права» сказаў каналу, што настроены скептычна: «Мабілізацыя не скончана, прайшла толькі першая хваля». Ён перакананы, што мабілізацыя працягнецца ў 2023 годзе. Яна толькі адкладзеная на перыяд, «пакуль ваенкаматы будуць занятыя салдатамі тэрміновай службы, а армія будзе пераварваць ужо прызваных», — лічыць Крывенка.

Клас
1
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5