Як паведаміў галоўны рэдактар агенцтва Мадэст Колераў, «уладальнік кіруючай кампаніі без тлумачэння прычын і мэтаў памяняў кіраўніцтва ў кампаніі». Гэта, маўляў, зрабіла немагчымым далейшы працяг працы ў ранейшым фармаце, «які ў ліпені 2022 года ў сувязі з 20-годдзем агенцтва высока ацаніў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін».

«Рэгнум» прыпыніў вяшчанне «да праяснення сітуацыі».

Інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум» прапагандавала расійскія імперскія погляды і шмат разоў з-за гэтага трапляла ў скандалы. З беларускага боку, як правіла, з ім супрацоўнічалі людзі, вядомыя сваімі прарасійскімі і антыбеларускімі поглядамі. Прычым часам гэтыя погляды бянтэжылі нават беларускія афіцыйныя ўлады.

У канцы 2016 года некалькі публіцыстаў з Беларусі, якія супрацоўнічалі з «Рэгнумам», такія як Юрый Паўлавец, Дзмітрый Алімчык і Сяргей Шыптэнка, нават арыштоўваліся лукашэнкаўскімі сілавікамі. Усе гэтыя людзі пісалі на сайт «Рэгнума» антыбеларускія артыкулы. У асобных матэрыялах Беларусь называлася «звар'яцелай недадзяржавай», а беларуская мова — прыкметай нізкага паходжання. Пры гэтым моцна крытыкаваліся таксама і беларускія ўлады, што ўрэшце і выклікала да іх цікавасць. Усе фігуранты прасядзелі ў беларускім СІЗА больш за год і былі асуджаныя на 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкамі.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0