28 кастрычніка ў «спіс экстрэмістаў» унеслі адразу 625 чалавек. Цяпер ён уключае ўжо ажно 1 469 чалавек.

Да цяперашняга моманту ў грамадстве склалася меркаванне, што аснова пратэснай аўдыторыі і самы магутны рэпрэсіўны апарат «сілавікоў» сканцэнтраваныя ў Мінску. Але чым больш папаўняецца спіс экстрэмістаў, тым больш становіцца відавочна, што гэта не зусім так.

Так, на гэты момант у спіс уключаны «толькі» 391 мінчанін, у той час як па-за межамі Мінска і нават абласных цэнтраў жывуць больш за 700 чалавек. З іх 206 — з сельскай мясцовасці і гарадскіх пасёлкаў. А кожны пяты «экстрэміст» жыве ў Гомельскай вобласці, яна і з'яўляецца лідарам па гэтым паказчыку сярод абласцей — 293 чалавекі. Крыху менш — у Брэсцкай вобласці, 253. А найменш «экстрэмістаў» на Магілёўшчыне — «толькі» 74.

Размеркаванне колькасці «экстрэмістаў» па абласцях Беларусі (лічбамі пазначана колькасць «экстрэмістаў» у кожнай вобласці і Мінску)

Размеркаванне колькасці «экстрэмістаў» па абласцях Беларусі (лічбамі пазначана колькасць «экстрэмістаў» у кожнай вобласці і Мінску)

Сярод абласных цэнтраў лідар па колькасці «экстрэмістаў» — Брэст. На сёння ў спісе знаходзяцца 115 берасцейцаў. На трэцім месцы пасля Мінска і Брэста — Гомель са 111 людзьмі. А самае цікавае, што ў топ-5 «самых экстрэмісцкіх» гарадоў Беларусі нечакана ўвайшоў і адзін райцэнтр Гомельшчыны — Жлобін (84 чалавекі).

Калі зыходзіць са звестак сілавікоў, то Жлобін, безумоўна, можна назваць «самым экстрэмісцкім» горадам Беларусі. Тут на тысячу жыхароў прыпадае больш за аднаго «экстрэміста». Ён безумоўны лідар у гэтым плане па ўсёй Гомельскай вобласці, у якой цяпер толькі пяць раёнаў (Акцябрскі, Брагінскі, Лельчыцкі, Лоеўскі і Нараўлянскі) не маюць сваіх «экстрэмістаў».

Размеркаванне колькасці «экстрэмістаў» па раёнах Гомельскай вобласці (лічбамі пазначаная колькасць «экстрэмістаў» у кожным раёне і Гомелі)

Размеркаванне колькасці «экстрэмістаў» па раёнах Гомельскай вобласці (лічбамі пазначаная колькасць «экстрэмістаў» у кожным раёне і Гомелі)

Пры гэтым, як падкрэслівае «Флагшток», многіх вядомых фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў у спісе «экстрэмістаў» пакуль няма. А гэта значыць, што пакуль мы і тут назіраем толькі бачную частку айсберга.

Клас
22
Панылы сорам
40
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
27