Шматлікія кіёскі прадпрыемства не працавалі з чэрвеня-ліпеня гэтага года. У жніўні кіраўніцтва ААТ «Магілёўсаюздрук» падало хадайніцтва ў суд аб прызнанні банкруцтва з-за вялікіх запазычанасцяў. Тады ж быў прызначаны крызісны кіраўнік, а «Магілёўсаюздрук» узяў курс на вяртанне пазык крэдыторам.

У 2022 годзе «Магілёўсаюздрук» стаў паступова закрываць свае гандлёвыя пункты. Паліцы ж многіх з аб’ектаў гандлю, якія засталіся, стаялі напаўпустымі, бо з-за фінансавых цяжкасцей прадпрыемства не магло закупаць папярэдні асартымент тавараў.

У выніку, калі па стане на студзень 2018 года «Магілёўсаюздрук» меў гандлёвую сетку з 224 пунктаў розных відаў, то на жнівень 2022 года засталося толькі 43 аб’екты ў Магілёве, Бабруйску і Чавусах, ды і тыя да верасня зачыніліся. Наколькі будзе працяглае і трывалае цяперашняе аднаўленне — пакажа час.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0