«Мы будзем прымаць усе сродкі абароны ад гэтых ракет. Верагодна, яны будуць дастаўленыя на поўнач ад Украіны, адкуль яны могуць запускацца так, каб пагражаць усёй Украіне. 300 км адна ракета, іншая — 700 км па далёкасці. Гэта балістычныя ракеты. Супраць гэтых ракетаў мы не маем эфектыўнай абароны.

Збіваць іх тэарэтычна можна, але фактычна гэта вельмі цяжка зрабіць тымі сродкамі, якія мы маем на ўзбраенні. У нас ёсць сродкі супрацьпаветранай абароны, а не супрацьракетнай абароны», — заявіў Ігнат.

Паводле ягоных слоў, расіяне хочуць набыць у Ірана балістычныя ракеты тыпу «Іскандэр-М», якія ў Расіі заканчваюцца.

Украінскія паветраныя сілы не могуць збіваць балістычныя аператыўна-тактычныя ракеты «Іскандэр», звышгукавыя «Онікс», гіпергукавыя «Кінжал».

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
38