Фота: Officelife

Фота: Officelife

Па словах Алены Сітдзікавай, дырэктара па маркетынгу ЗАТ «Інтэрнэт-крама Еўраопт», тэхнічныя магутнасці «Е-дастаўкі» на гэты момант дазваляюць апрацаваць абмежаваную колькасць замоў.

«Аналізуючы попыт на сэрвісы «Е-дастаўка» і «Емол», мы вызначылі, што наш другі сэрвіс — «Емол» — карыстаецца вялікім попытам па ўсёй Беларусі, і асабліва ў рэгіёнах», — кажа Сітдзікава.

У выніку кампанія вырашыла аптымальным чынам выкарыстоўваць свае магутнасці, падкрэслівае прадстаўнік «Еўраопта».

«Мы сфакусаваліся на сэрвісе «Емол» у рэгіёнах, а на «Е-дастаўцы» — у Мінску і абласных гарадах», — кажа яна.

Па словах Алены Сітдзікавай, гэта рашэнне дазволіць кампаніі аказваць сэрвіс на высокім узроўні, максімальна забяспечваць патрэбы жыхароў у розных гарадах краіны.

У Мінску мінімальная сума пакупак для бясплатнай дастаўкі праз сэрвіс «Е-дастаўка» цяпер складае 70 рублёў, у Мінскай вобласці і Баранавічах — 90, а ў абласных цэнтрах — 150.

Для «Емол» мінімальная сума замовы для дастаўкі ў аддзяленні паштовай сувязі «Еўрапошта» Мінска і абласных гарадоў — 25 рублёў, іншых населеных пунктаў — 30.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1