Беларускі расследавальніцкі цэнтр — гэта незалежны прадакшн, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі. БРЦ з'яўляецца чальцом Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP. Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.
На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
Уключэнне лукашэнкаўскім рэжымам БРЦ у лік «экстрэмісцкіх» арганізацый — цалкам лагічнае з ягонага пункту гледжання, паколькі расследвальнікі Цэнтра рэгулярна робяць і публікуюць расследаванні пра розныя непрыглядныя бакі рэжыму, у тым ліку пра фінансавыя махінацыі ягоных ключавых асоб, не абыходзячы і непасрэдна сямейнікаў Лукашэнкі.