Уладзімір Някрасаў — прафесійны музыка па адукацыі і па прафесіі. Бацька траіх дзяцей, зараз служыць ва УСУ у Асобнай Прэзідэнцкай брыгадзе імя Багдана Хмяльніцкага ў званні малодшага сяржанта.

Каментуе выканаўца: 

«Для мяне гэта песня пра Беларусь і Украіну будучыні, пра краіны, якія аб’ядноўвае агульная барацьба за свабоду і любоў да роднага краю. Я ўпэўнены, што перамога Украіны ў гэтай вайне — гэта вялікі камень у падмурак свабоды і незалежнасці дэмакратычнай Беларусі. Шчыра веру ў саюз краінаў Міжмор’я — Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы, лічу, што беларусы — самая блізкая украінцам нацыя па мове, культуры і барацьбе супраць маскоўскага панавання».

У відэарадзе да песні можна ўбачыць памятную дошку загінулым беларусам, якая знаходзіцца на вуліцы Беларускай у Кіеве. На гэты момант яна завешаная тканінай праз контраверсійныя стасункі паміж нацыямі і зразумелае сацыяльнае напружанне.

Міхаіл Жызнеўскі — гомелец, герой Украіны, адна з першых ахвяраў Еўрамайдана разам з украінскім армянінам Сяргеем Нігаянам. Песня яго памяці стваралася сёлета вясной-летам, а паралельна з гэтым у чэрвені 2022-га ў горадзе Наваград-Валынскі з’явілася вуліца, названая ягоным іменем.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0