Як расказала мінчанка Ганна, у доме за лазняй прарвала каналізацыю. Паводле яе слоў, прыкладна з 12.30 ішлі патокі вады, і яны не памяншаліся. Вада прыбывала так хутка, што былі засцярогі, каб не заліло БНТУ, які знаходзіўся побач.

Вада з каналізацыі запоўніла некаторыя паркоўкі, дарогі, па якіх праязджаюць машыны, нязручна было перасоўвацца і пешаходам. Усё гэта суправаджадася непрыемным пахам.

На месца надзвычайнага здарэння ў 13.37 прыехалі супрацоўнікі аварыйнай службы, праз некалькі гадзін праблему ўдалося вырашыць. Сітуацыю пракаментавала Наталля Ананіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна:

«Па папярэдніх звестках, прычынай паслужыла нядобрасумленнае абыходжанне з каналізацыйнай сістэмай саміх жыхароў раёна. У прыватнасці, аварыйная брыгада выняла камяк з ануч даўжынёй каля 1,5 метра.

Па стане на 16.00 нармальная праца каналізацыі адноўленая, спецыялісты заняліся ліквідацыяй наступстваў — ачысткай вуліцы, выдаленнем лішняй вады і бруду».

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
17
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
2