Цісканіна адбылася ў Сеуле ўвечары 29 кастрычніка на святкаванні Хэлоўіна. У раёне Ітхэвон месцяцца шматлікія кавярні, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыкладна ў 22:20 па мясцовым часе каля адной з іх сабраўся вялікі натоўп ахвотных пабачыць мясцовую знакамітасць, якая, як мяркуецца, там адпачывала, піша карэйскі рэсурс YTN. Установа, удакладняе KBS, знаходзіцца на стромкім схіле. Калі адзін чалавек упаў, іншыя людзі ў натоўпе па інэрцыі пачалі губляць раўнавагу і падаць адзін на аднаго.
Механізм утварэння цісканіны быў такім жа, як у Мінску на Нямізе ў 1999 годзе.
Мерапрыемства было першым масавым святкаваннем пасля адмены кавідных абмежаванняў.
Паводле апошніх звестак, 151 чалавек загінуў.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль выступіў з заявай, у якой заклікаў чыноўнікаў забяспечыць аператыўную дапамогу пацярпелым і праверыць бяспеку святкаванняў.






у ноч, пасля таго, калі трагедыя ўжо адбылася, але пра яе шчэ ніхто масава не ведаў, акром непасрэдных удзельнікаў (інтэрнэту тады не было) мне сніўся сон... рэалістычны.
я бачыла ў сне наш двор такі, які ён рэальна на тый момант быў, і як на суседні дом (шматпавярховік) упаў самалёт, і дом гарэў...
днём пасля гэтага сну даведваюся пра трагедыю на Нямізе... чую ад знаёмых, што нехта там быў і выцягваў людзей... чую пра тату (ён кіроўца), які ехаў і масава закупаў вясельныя сукенкі... ну ў нас проста прынята дзяўчат, што не былі замужам, у вясельных сукенках хаваць...