Тральшчык «Іван Галубец»

Тральшчык «Іван Галубец»

У ёй былі задзейнічаныя дзевяць беспілотных лятальных апаратаў і сем аўтаномных марскіх апаратаў. Сем з 16 дронаў былі збітыя. У выніку атакі «нязначнае пашкоджанне» атрымалі марскі тральшчык «Іван Галубец» і бранясеткавая загарода ў бухце Паўднёвая, паведаміла Мінабароны РФ.

Паводле версіі ведамства, падрыхтоўка атакі праходзіла пад кіраўніцтвам брытанскіх спецыялістаў, якія знаходзяцца ў горадзе Ачакаве Мікалаеўскай вобласці. Яны ж нібыта датычныя да выбухаў на газаправодах сістэмы «Паўночны паток».

Нібыта прадстаўнікі гэтага падраздзялення ваенна-марскіх сіл Вялікабрытаніі прымалі ўдзел у планаванні, забеспячэнні і рэалізацыі тэрарыстычнага акта ў Балтыйскім моры 26 верасня па падрыве газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2».

Прадстаўнікі Украіны і Вялікабрытаніі пакуль не каментавалі заявы Мінабароны РФ.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3