Фота: РБК—Украіна

Фота: РБК—Украіна

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас размовы са студэнтамі і прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу Ельскага ўніверсітэта.

«Мне ў цэлым ужо складана сказаць, хто такі прэзідэнт Пуцін ці што гэта. Пуцін сёння — гэта кола людзей, гэта вайскова-палітычнае кіраўніцтва пад брэндам «Пуцін», які ідзе агрэсіўнымі крокамі па знішчэнні нацыі», — сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна не гатовая гаварыць сёння з Пуціным і ў цэлым з такім рэжымам і падыходам непавагі суверэнітэту і свабоды. Так, непавага праяўляецца як мінімум у тым, што расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Украіны і забіваюць тут.

«Таму, першы павінен быць крок — выйсці з нашых тэрыторый», — адзначыў ён.

Пры гэтым Зяленскі дадаў, што далейшая размова будзе залежаць і ад таго, як менавіта расійцы пакінуць Украіну. 

«Тут залежыць ад ваенна-палітычнага кіраўніцтва РФ, што яны выбіраюць. Прычым яны выбіраюць не для нас. Яны выбіраюць фармат дыялогу для свайго грамадства, некалькі гадоў пасля вайны яно будзе ізалявана ад свету — 10-20 або 100 гадоў. Таму што калі ў цябе рукі ў крыві — ніхто не хоча ціснуць табе руку, а адмыцца вельмі складана», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Клас
104
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3