Іван Гарбачоў даўно праславіўся ў Інтэрнэце дзякуючы сваім публікацыям, падобным да вар'яцкай плыні свядомасці, — карыстальнікі мяркуюць, што ў яго ёсць праблемы з псіхікай, піша Baza.

Гарбачоў пастаянна піша, што сярод людзей жыве мноства чыпіраваных клонаў. Сам жа Іван баіцца, што замежныя спецслужбы заменяць яго на аднаго з іх. Таксама ён увесь час піша, што «цнатлівец і ніколі не блудзіў». Каб даказаць, што яго не падмянілі клонам, Іван перыядычна публікуе фатаграфіі свайго месцазнаходжання.

Абавязковы атрыбут яго фота — рука з гадзіннікам або дакумент, які пацвярджае, што ён знаходзіўся ў аўтобусе ці сталовай.

У 2016-м Іван стаў папулярны дзякуючы таму, што яго ўсё ж такі падмянілі: у твітары запосцілі фотку Івана ў касцюме хірурга і з подпісам, што «гэты чалавек з заробкам 15 тысяч расійскіх рублёў ратуе дзясяткі дзіцячых жыццяў, давайце скажам яму «дзякуй». Фота завірусілася і сабрала шмат лайкаў у іншых сацсетках.

Нягледзячы на такое бурнае мінулае, каля тыдня таму ваенкамат Прыморскага края нічога падазронага не заўважыў і мабілізаваў Івана Гарбачова. Больш за тое, у вайсковай часці мужчына, па яго словах, стаў намеснікам камандзіра роты па палітычнай частцы і нават выклаў шмат фота з казармы. Пасля гэтага Іван апублікаваў цэлую серыю пастоў пра тое, што яго «не мянялі».

Па словах Івана, у мінулым ён служыў у ВМФ і мае званне «гідрамаёра» — гэта значыць капітана трэцяга рангу. Ці праходзіў мужчына медкамісію і калі яго адправяць ва Украіну, невядома.

Клас
1
Панылы сорам
32
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2