Фота Лукаша Камінскага, senat.gov.pl

Фота Лукаша Камінскага, senat.gov.pl

У рэзалюцыі сенатары нагадваюць, што 24 лютага 2022 года Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі развязалі жорсткую вайну з Украінай, жадаючы сцерці з карты свету гэтую суверэнную краіну і знішчыць яе народ.

Яны таксама падкрэсліваюць, што гераічная абарона грамадзянамі Украіны незалежнасці выклікала захапленне ўсяго вольнага свету і сёння Украіна з'яўляецца найважнейшым месцам у свеце, у якім абараняюцца дэмакратыя і свабода.

Расійскія акупанты, на думку польскіх сенатараў, тэрарызуюць жыхароў украінскіх гарадоў, падвяргаюць бамбаванням цывільныя аб'екты.

«Бандыты ў расійскай форме катуюць і забіваюць ваеннапалонных і мірных жыхароў на акупаванай тэрыторыі. Яны выкрадаюць украінскіх дзяцей, каб вырасціць іх рэжымнымі янычарамі. Яны дэпартуюць, высяляюць і адпраўляюць грамадзян Украіны на далёкую перыферыю Расіі», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Уладзімір Пуцін і ягоны апарат гвалту, паводле рэзалюцыі, вярнуліся да жорсткіх практык сталінскага і нацысцкага рэжымаў, а таму «Расію трэба перамагчы і пазбавіць яе магчымасці ставіць пад пагрозу сваіх суседзяў».

Сенатары аддаюць належнае ўсім установам і арганізацыям, якія ўзяліся за расследаванне і дакументаванне злачынстваў, учыненых расіянамі супраць украінскага грамадства, і заклікаюць міжнародную супольнасць аказаць поўную падтрымку Міжнароднаму крымінальнаму суду, які расследуе вінаватых у гэтых злачынствах. 

Раней падобныя пастановы прынялі парламенты Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама Парламенцкая асамблея Рады Еўропы.

Чытайце таксама:

ПАРЕ назвала Расію тэрарыстычным рэжымам

Парламент Эстоніі прызнаў Расію «дзяржавай — спонсарам тэрарызму»

Сейм Латвіі прызнаў Расію краінай — спонсарам тэрарызму

Сейм Літвы прызнаў Расію тэрарыстычнай дзяржавай

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1