Пасля сыходу з Афганістана сіл Захаду ў краіне засталіся блізу 30 тысяч добра навучаных байцоў спецназа, кажуць крыніцы выдання.

Большасць з іх засталіся без працы, а некаторыя асцерагаюцца за сваё жыццё, бо талібы маюць намер помсціць усім, хто супрацоўнічаў з сіламі НАТА.

Крыніцы ў афганскіх службах бяспекі мяркуюць, што ўразлівасць становішча гэтых людзей можа зрабіць іх лёгкай здабычай для расійскіх вярбоўцаў.

«У іх няма ні краіны, ні працы, ні будучыні. Ім няма чаго губляць», — сказала адна з крыніц Foreign Policy.

На яе думку, прыняць прапанову Расіі могуць блізу 10 тысяч чалавек. Гэта можа сур'ёзна адбіцца на становішчы спраў на фронце, прагназуюць эксперты.

Пакуль незразумела, якім чынам яны маглі б пакінуць Афганістан, але, як мяркуецца, Масква возьме на сябе ўрэгуляванне гэтага пытання з рэжымам талібаў.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13