Начальнік Галоўнага ўпраўлення кантролю медыцынскай дзейнасці і абарачэння лекавых сродкаў Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева адзначыла, што ў законе з'явіўся новы від работ і паслуг — рознічная рэалізацыя лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам.

«То-бок ёсць магчымасць аптэкам рэалізоўваць лекі праз свае інтэрнэт-аптэкі», — удакладніла Ірына Кірэева.

Пакуль гэта тычыцца толькі безрэцэптурных лекаў. Увядзенне электроннай сістэмы дасць магчымасць пашырыць пералік і да рэцэптурных прэпаратаў.

Таксама з'явілася норма, якая дазваляе прадаваць лекі пры выязных медаглядах насельніцтва. Рэалізацыяй будуць займацца перасоўныя медкомплексы.

Дыстрыб'ютары зараз павінны будуць атрымліваць заключэнне аб адпаведнасці дыстрыбуцыі лекавых сродкаў патрабаванням належнай дыстрыб'ютарскай практыкі ЕАЭС.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0