У відэа хлопец кажа, што раскайваецца ў наступным:

— у падтрымцы Украіны;

— у тым, што ў сацсетцы «УКантакце» перасылаў паведамленні аб «перамяшчэнні рускіх войскаў і асуджаў гэта»;

— у сацсетцы «УКантакце» перасылаў свастыку;

— у абразе «вашага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі».

Мяркуючы па паведамленнях сілавікоў, на Аляксея могуць быць складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па арт. 19.10 КоАП і ч. 2 арт. 19.11 КоАП («Распаўсюд нацысцкай сімволікі» і «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» адпаведна).

Акрамя таго, супраць студэнта можа быць распачатая крымінальная справа паводле артыкула 368 КК РБ за абразу Лукашэнкі.

А малюнак, створаны студэнтам, сілавікі ахарактарызавалі як «радасць ад тэракту на Крымскім мосце». Ці збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за яго, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
22