Сярод запрошаных гасцей — філосафка Вольга Шпарага, сястра Марыі і актывістка Таццяна Хоміч, рэктарка Моцартэума Элізабэт Гуцяр, блокфлейтыстка і прафесарка Даратэя Обэрлінгэр і іншыя.

Праект «Practicing Care» быў заснаваны ў 2022-м годзе ў Зальцбургскім універсітэце Моцарта і мае на мэце прыцягнуць увагу да міжнароднай сацыяльнай адказнасці еўрапейскіх універсітэтаў мастацтваў, падтрымаць творцаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, і стварыць умовы для плённага міжкультурнага дыялогу.

У межах адной з ініцыятыў праекта Сенат Зальцбургскага ўніверсітэта Моцарта дае званне ганаровай прафесаркі беларускай флейтыстцы, выкладчыцы і праваабаронцы Марыі Калеснікавай, асуджанай на радзіме на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле арганізатараў, ушанаванне грамадскай і палітычнай дзейнасці Марыі Калеснікавай мае важны сімвалічны пасыл не толькі для беларускага, але і заходнееўрапейскага грамадства.

Прадстаўляць Марыю на цырымоніі будзе яе сястра Таццяна Хоміч.

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2