«Мы даставілі дзве сістэмы [NASAMS] ўрада ЗША пару тыдняў таму. Іх разварочваюць ва Украіне сёння», — сказаў ён.

Са слоў Хаеса, амерыканскія ўлады ўхвалілі пастаўку Кіеву дзвюх сістэмы СПА NASAMS, але не сістэм СПА Patriot. Ён адзначыў, што перамовы пра іх вядуцца рэгулярна, але канчатковае рашэнне застаецца за Белым домам.

Кампанія Raytheon выпускае ЗРК NASAMS — сістэму супрацьпаветранай абароны сярэдняй далёкасці. Яна нясе ракету класа «зямля — паветра». Комплекс дазваляе максімальна павялічыць здольнасць ідэнтыфікаваць і знішчаць варожыя самалёты, беспілотнікі і новыя пагрозы крылатых ракет.

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1