Штомесячныя адлічэнні, па словах міністаркі, складаюць ад 1 да 10% заробку чалавека. Такі ж узнос зробіць працадаўца, але не больш за 3%.

Як адзначыла міністарка, чалавек не можа забраць назапашаную суму датэрмінова, гэта значыць да свайго выхаду на пенсію. «У любы час чалавек можа прыпыніць выплату гэтага тарыфу, гэтага ўнёску. Але гэтыя грошы будуць ляжаць да выхаду гэтага чалавека на пенсію», — удакладніла Касцевіч.

Забраць грошы датэрмінова можна толькі ў выпадку смерці чалавека (тады грошы атрымаюць спадчыннікі) ці пры атрыманні I і II групы інваліднасці.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0