Фота з чачэнскіх ТГ-каналаў

Фота з чачэнскіх ТГ-каналаў

У панядзелак увечары ўкраінскія абаронцы ўдарылі па базе байцоў Кадырава. Напярэдадні тыя перабраліся на левы бераг і там размясціліся ў адным з будынкаў (па некаторых звестках, у школе). Як распавёў дарадца кіраўніка Херсонскай АВА Сяргей Хлань, кадыраўцы ўзмоцнена посцілі адтуль сэлфі, як яны там адпачываюць.

«І сёння ноччу яны былі там знішчаны. Гэта значыць, дзякуючы сваім тыктокерскім здольнасцям, яны самі фактычна паведамілі аб сваім месцазнаходжанні. А УСУ засталося толькі «адпрацаваць», — сказаў Хлань.

Паводле канала @yigal_levin, адбылося гэта, верагодна, у сяле Каіры Херсонскай вобласці.

Дакладнай інфармацыі пра колькасць пацярпелых няма. Паводле інфармацыі ўкраінскага вайскоўца Анатоля Штэфана, у выніку ўдару больш за 60 акупантаў былі параненыя, яшчэ каля 40 загінулі. Апазіцыйны Кадыраву рэсурс 1ADAT піша пра 100 загінулых.

Клас
111
Панылы сорам
5
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1