Аб пачатку спецыяльнай вытворчасці супраць Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і Марыі Мароз СК адвясціў сёння. Над імі павінны прайсці завочныя суды.

«Мы сталі прывыкаць да пастаянных абвінавачванняў, крымінальных справаў, статусаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Што я магу сказаць пра гэта? Я толькі хачу падтрымаць усіх людзей, якія апынуліся ў гэтых спісах. Дзякуй вам усім за вашую працу. Дзякуй за тое, што мы разам. Дзякуй за тое, што вас не зламаць. Кожны, каго пераследаваў ці пераследуе рэжым, — памятайце: вы сапраўдныя героі Беларусі», — заявіла палітык.

«Я ведаю, што ў гэтага вялізны кошт. Але аднойчы ўсе гэтыя прыдуманыя крымінальныя справы будуць адмененыя. А гонар і сумленне — гэта тое, што застаецца назаўжды», — дадала Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Папоўніўся спіс тых, каго чакае завочны суд — у ім Ціханоўская, Латушка, Кавалькова

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0