Недалёка ад населенага пункта Лесіна ў Баранавіцкім раёне на «алімпійцы» аўтобус сутыкнуўся з велізарным ласём, які выбег на трасу, паведамляе newgrodno.by.

Ад удару жывёла загінула на месцы. На шчасце, дзякуючы майстэрству кіроўцы ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Але сама машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.

Праз тры гадзіны пасажыры пераселі на іншы аўтобус, які выслаў Мінскі аўтапарк № 2, і адправіліся ў дарогу.

Аднак на трасе ў Польшчы, па словах відавочцаў, гэты аўтобус трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне і таксама атрымаў пашкоджанні. Пасажыры цэлыя. Праз дзве аварыі шлях да Варшавы для іх значна зацягнуўся.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0