За адну ноч ва ўнутранай турме НКУС (сёння — будынак СІЗА КДБ) расстралялі 132 прадстаўніка беларускай інтэлігенцыі і нацыянальнай эліты.

Усіх чакае лекцыя Ганны Севярынец «Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка» пра гісторыю маладых і гарачых паэтаў — багоў-стваральнікаў новага свету, якія масцілі сабой шлях да шчаслівай Беларусі.

Прэзентацыя экспазіцыі, прысвечанай грузінскім рэпрэсаваным пісьменнікам ад Ніно Бекішвілі.

І вершы (не)расстралянных паэтаў. Шмат вершаў. Усе прысутныя таксама змогуць паўдзельнічаць і зачытаць свае любімыя паэтычныя радкі: будзе працаваць «адкрыты мікрафон».

Пачатак мерапрыемства ў 18.00 (Writers’ House 13 Ivane Machabeli St, Tbilisi).

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0