Пасля абвяшчэння паветранай трывогі ў Харкаве прагрымела серыя выбухаў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

«У Харкаве серыя выбухаў. Будзьце вельмі асцярожныя», — напісаў ён.

За 20 хвілін да гэтага ў Харкаўскай і яшчэ дзесяці абласцях Украіны была абвешчаная паветраная трывога.

Як паведамляюць украінскія СМІ, у выніку ранішніх абстрэлаў, раненыя пяць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1