Фота: Smithsonian’s National Zoo & Conservation Biology Institute

Фота: Smithsonian’s National Zoo & Conservation Biology Institute

Двое нованароджаных гепардаў у Смітсанаўскім прыродаахоўным біялагічным інстытуце ў Вірджыніі з'яўляюцца новымі інтэрнэт-зоркамі.

Gizmodo распавядае, што малыя нарадзіліся ў ноч на 3 кастрычніка і з'яўляюцца першымі дзіцянятамі 4-гадовай самкі Амані і яе партнёра, 7-гадовага самца Асантэ. Згодна з рэлізам Нацыянальнага заапарка ў Вірджыніі, дзіцяняты выглядаюць моцнымі, галасістымі і пачуваюцца добра.

Жывая трансляцыя заапарка прапануе бесперапынны від на логава гепардаў у інстытуце, дзе малыя ў асноўным тусуюцца і мяўкаюць. Паглядзець можна па спасылцы тут.

Паколькі яны з'яўляюцца першымі нашчадкамі сваіх бацькоў, дзіцяняты важныя для ўкаранення большай генетычнай разнастайнасці ў наступным пакаленні гепардаў у няволі ў заапарку. Генетычная разнастайнасць з'яўляецца жыццёва важным кампанентам здароўя жывёл, асабліва ў папуляцыях, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Калі адбываецца імбрыдынг, у жывёл могуць развіцца шкодныя генетычныя мутацыі, якія могуць зрабіць выжыванне віду менш верагодным з-за схільнасці да хвароб або бясплоддзя.

Таму ў няволі жывёл старанна разводзяць — і нават клануюць — для павышэння генетычнай разнастайнасці відаў. Бацькі гепардаў Амані і Асантэ размнажаюцца натуральным шляхам, хоць развядзенне некаторых знікаючых відаў прадугледжвае штучнае апладненне.

***

Гепарды — від буйных котак, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення і з’яўляецца эндэмікам для Афрыкі. Яны з'яўляюцца самымі хуткімі наземнымі жывёламі на Зямлі, здольнымі развіваць хуткасць каля 120 км/г у кароткіх спрынтах. Хоць гэтыя коткі і эвалюцыянавалі для максімальнай хуткасці, яны не часта дасягаюць яе ў няволі. Як і для большасці відаў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, існаванню гепардаў пагражае ў першую чаргу страта асяроддзя пражывання.

Паводле ацэнак, у дзікай прыродзе засталося ад 7000 да 7500 гепардаў, і праграмы развядзення ў няволі з'яўляюцца важным аспектам захавання віду. З’яўленне гэтых двайнятаў — гэта толькі частка праграмы Нацыянальнага заапарка ў Вірджыніі, у выніку якой з'явілася 17 памётаў дзіцянятаў гепардаў.

Фота: Pixabay

Фота: Pixabay

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2