«На тэрыторыі нашага сельсавета чатыры падвясныя масткі праз раку, — расказала старшыня Нарачанскага сельсавета Алена Абрамчык. — Яны знаходзяцца ў населеных пунктах Ручыца, Вайдзені, Набярэжная і Нарач. Людзі прызвычаіліся па іх хадзіць, у абыход ніхто не хоча. Калі казаць пра масток, які злучае Нарач і Папоўцы, то ён на два кіламетры скарачае шлях з аднаго населенага пункта ў іншы, а значыць, і эканоміць час людзей. Што і казаць, зручна. 

Але з часам гэты масток струхлеў, стаў небяспечным для людзей. І знайшоўся чалавек, які ўзяў на сябе няпростую справу — рамонт. Гэта жыхар Нарачы Дзяніс Шаюк, неабыякавы вясковец, які шмат у якіх справах дапамагае сельсавету».

У даўнейшыя часы, калі беларускія вёскі былі шматлюдныя, кладкі і масткі праз рэчкі, патрэбныя ўсім, часта рабілі талакой, і ў патрэбных месцах яны заўсёды былі. Цяпер жа, калі не знойдзецца такіх мясцовых энтузіястаў, то ваколіца можа заставацца без гэтага зручнага сродку камунікацыі.

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1