У гэтым шампанскім прысутнічаюць ноткі саспелых жоўтых пладоў, персіка, сухафруктаў, ляснога арэха і праліне, адценні ванілі і выпечкі. Віно цалкам адпавядае патрабаванням французскага Нацыянальнага цэнтра касмічных даследаванняў. Цана, па якой будзе прадавацца напой, яшчэ не вызначаная.

Бутэлька Mumm Cordon Rouge Stellar пакрытая ахоўным слоем з авіяцыйнага алюмінія. Корак утрымлівае спецыяльны клапан з нержавеючай сталі. Пры націсканні ён выпускае шарык шампанскага.

Напой выходзіць з бутэлькі ў выглядзе пены. Яго можна злавіць у бязважкасці ў невялікі келіх на доўгай ножцы — ён падобны на пашотніцу для яек.

Вінаробня тэставала шампанскае падчас парабалічнага палёту на Airbus. Выпрабаванні прайшлі паспяхова. Стваральнікі прадукта спадзяюцца, што віно дапаможа астранаўтам і касмічным турыстам адчуць смак свецкага жыцця нават удалечыні ад зямлі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0