Эксперты прааналізавалі дзейнасць 86 рэдактараў «Вікіпедыі», звольненых з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Прычына пазбаўлення іх пасады — парушэнне кодэкса этыкі інфармацыйнага партала. 

Былыя супрацоўнікі ўносілі тонкія змены ў матэрыялы, якія тычыліся расейскай агрэсіі. Яны спрабавалі маніпуляваць інфармацыяй і хоць бы трохі схіляць яе ў бок Расіі. Рэдактары хацелі паказаць крамлёўскія версіі падзей максімальна аб'ектыўнымі і падважыць праўдзівасць трактовак.

Са слоў аналітыкаў, былыя супрацоўнікі «Вікіпедыі» дадавалі ў матэрыялы цытаты расійскіх палітыкаў і прэс-рэлізы Масквы, каб узмацніць аргументы агрэсара. Яны таксама стваралі спецыяльныя тэмы з мэтай перакрывіць гісторыю і дадавалі спасылкі на прапагандысцкія рэсурсы РФ.

«Адной з пагроз для Вікіпедыі з'яўляецца выкарыстанне падазроных або тэндэнцыйных крыніц. Таму спачатку мы праверылі падыход фільтрацыі рэдагаванняў на аснове таго, ці дадаюць яны спасылкі на афіляваныя або спансаваныя дзяржаўнымі СМІ сайты», — сказана ў даследаванні.

Пры гэтым эксперты наўпрост не абвінавачваюць былых рэдактараў у сувязі з Крамлём. Аналітыкі сцвярджаюць, што цяпер цяжка вызначыць, ці была паміж звольненымі супрацоўнікамі нейкая сувязь.

Клас
26
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3