Фота: et.butb.by

Фота: et.butb.by

Першапачатковая цана сядзібы — 28 400 рублёў, таргі пачнуцца 21 лістапада. Але пакуль што не зарэгістравана аніводнай заявы на ўдзел у аўкцыёне.

Будынак быў пабудаваны ў 1858 годзе, яго плошча — 444,5 «квадратаў». «Падмурак — камяні, бутабетон, сцены — цэгла керамічная, абтынкаваная і афарбаваная, перагародкі —— цэгла керамічная, перакрыцці — дрэва, дах — метал», — пазначана ў характарыстыках сядзібы.

У дадатак да сядзібы пераможца таргоў атрымае права арэнды ўчастка — але толькі на 50 гадоў.

Выкарыстоўваць будынак можна толькі для загадзя агавораных мэтаў. Так, сядзібу дазволена трансфармаваць у турыстычны або спартыўны аб'ект, а таксама ў жылы будынак.

Пасля таго, як завершацца таргі і будзе заключаная дамова куплі-продажу, новы ўладальнік сядзібы павінен будзе на працягу 30 дзён падпісаць ахоўнае абавязацельства на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць у Мінкультуры Беларусі. Затым трэба ўзгадніць з Камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама папярэдні праект на рэканструкцыю з абавязкам яго рэалізацыі. Пасля гэтага трэба распрацаваць праектную дакументацыю, правесці праектна-вышуковыя работы — і ўсё гэта ў працягу 16 месяцаў з даты падпісання акта аб прыёме-перадачы. Фінальны (і самы складаны) крок — рэстаўрацыя ва ўстаноўленыя тэрміны.

Фота: et.butb.by

Фота: et.butb.by

Будынак у стылі позняга класіцызму з'явіўся на правым беразе Бярэзіны ў 1858 годзе. Гаспадыняй будынка была Ганна Патоцкая — у гэтай сядзібе яна планавала праводзіць летні сезон. У рэзідэнцыю часта прыязджалі знакамітыя госці, тут ладзіліся балі.

Пасля 1917 года канфіскаваны будынак сталі выкарыстоўваць спачатку як школу, затым як склад. З-за легенды аб закапаным на тэрыторыі сядзібы скарбе будынак і прылеглая тэрыторыя нямала нацярпеліся ад паляўнічых за скарбамі.

Цяпер былая рэзідэнцыя Патоцкіх мае вельмі кепскі выгляд: вокны забітыя, скрозь сцены прабіваюцца расліны, а доўгая каменная лесвіца, вядучая да ракі, разбураная.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
2