Сяргей Глебка. Фота з сацсетак

Сяргей Глебка. Фота з сацсетак

Ён быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення, каб перашкодзіць руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў. Пасля затрымання Сяргея збівалі — гэта бачна на «пакаяльных відэа».

Палітвязня абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне чыгуначных шляхоў зносін у непрыдатны для эксплуатацыі стан у мэтах учынення акту тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.

Як сцвярджае абвінавачванне, дзеянні Глебкі «стварылі рэальную пагрозу надыходу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджанні рухомага складу, гібелі альбо траўміравання людзей».

Справу два месяцы ў адкрытым рэжыме разглядаў суддзя Антон Колабаў. 

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17