Юргілевіч затрымалі каля ўваходу на тэрыторыю гродзенскай турмы — там яе чакалі сілавікі, піша «Медыязона».
«Адзін з сілавікоў выйшаў, паказаў дакумент. Яна спытала: «Куды вы мяне забіраеце, з якой нагоды?»Ён памахаў рукой астатнім, выйшлі [з буса] двое, узялі яе пад рукі і павялі», — распавёў відавочца здарэння.
Пазней стала вядома, што Яніна Юргілевіч на свабодзе.
Яніна Юргілевіч — маці экс-адвакаткі Юліі Юргілевіч, затрыманай у Гродне ў жніўні 2022 года па вяртанні з Польшчы. Юлія знаходзіцца ў СІЗА. 23 лютага Юлію Юргілевіч выключылі з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў, палічыўшы яе не адпаведнай прафесійным патрабаванням.





