Рыйгікогу. Фота: Ільі Матусіхіса, stolitsa.ee

Рыйгікогу. Фота: Ільі Матусіхіса, stolitsa.ee

Рэзалюцыя ўтрымлівае безумоўнае асуджэнне як самога факту нападу на Украіну, так і галоўных яе дэталяў — удараў па мірных будынках і гібелі мірных людзей, анэксіі тэрыторый і псеўдарэферэндумаў. У дакуменце таксама ўтрымліваецца патрабаванне выключыць Расію з Рады бяспекі ААН.

Некалькі найбольш радыкальных патрабаванняў былі выключаныя з рэзалюцыі. Гэта, напрыклад, заклік да ЕС разарваць дыпламатычныя адносіны з Расіяй, не даваць палітычны прытулак і высылаць тых, хто збег ад мабілізацыі.

Згадваецца ў рэзалюцыі і Беларусь.

«Рыйгікогу заклікае дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза праявіць адзінства ў прымяненні эканамічных санкцый, накіраваных супраць Расійскай Федэрацыі і яе саюзніка Беларусі, і санкцый у дачыненні да асобных асоб, а таксама сачыць за строгім выкананнем уведзеных раней санкцый», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Раней аналагічную рэзалюцыю прыняў парламент Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0