Фота МУС

Фота МУС

Цела 35-гадовага мужчыны са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі ў адной з гарадскіх кватэр, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Паводле папярэдняй версіі, прычынай супярэчнасцяў стала занадта гучная музыка і выклік міліцыі. Каля апоўначы на ​​лінію 102 звярнуўся старэйшы брат з просьбай уціхамірыць малодшага, меламана. Калі міліцыянеры прыбылі па адрасе, усё сціхла, а самаго парушальніка спакою не было.

Але праз некаторы час, даведаўшыся ад сужыцелькі аб прыездзе міліцыі, малады чалавек вярнуўся дадому. Паміж братамі ўспыхнула сварка, якая перарасла ў бойку. Падазроны біў апанента кулакамі і нагамі па галаве і целе. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём, старэйшы мужчына памёр на месцы.

Па гэтым факце прызначылі судовыя экспертызы, правядзенне якіх даручана спецыялістам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці.

У дачыненні да беспрацоўнага 21-гадовага роднага брата следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання». Сваю віну фігурант прызнаў і раскаяўся. Па словах падазраванага, напярэдадні трагедыі ён ужываў спіртныя напоі.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5