Аляксандр пасля вызвалення

Аляксандр пасля вызвалення

Яго затрымалі 30 верасня 2021 года па «справе Зельцэра». Падставай для затрымання Аляксандра стаў лайк, які мужчына паставіў на каментар іншага чалавека ў запісе пра абмеркаванне перастрэлкі паміж айцішнікам Андрэем Зельцэрам і супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.

Пасля гэтага яго звольнілі і абавязалі выплаціць сем тысяч рублёў па кантракце, паведамляе «Вясна».

Курганскага абвінавацілі паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). 12 жніўня 2022 года палітвязню прысудзілі 1,5 года калоніі, а таксама штраф у памеры 1600 рублёў. 

28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а ў верасні — да «экстрэмісцкай».

Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і 17 кастрычніка выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3, дзе яго амаль два месяцы ўтрымлівалі ў «каранціне».

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5